БЕЛ Ł РУС

У Мінску сёння пачнуць судзіць актывістку руху «Маці-328»

12.05.2022 / 10:59

Nashaniva.com

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 12 мая ў 14:30 распачнецца працэс над палітзняволенай актывісткай руху «Маці-328» Марынай Кісялевіч. Яе абвінавачваюць па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

Марыну затрымалі 7 лютага гэтага года і доўгі час утрымлівалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, піша «Вясна». Затым да суда яе перавялі ў СІЗА.

Палітзняволенай пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула