БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка звольніў пасла Беларусі ў Польшчы

14.05.2022 / 0:40

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава. Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Уладзімір Чушаў

Пасаду пасла Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў займаў з сакавіка 2019 года. Але паўнавартасна працаваць ён не мог ужо паўтара года, бо ў кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі паслоў: пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, гэтак жа, як і пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, з'ехалі «для кансультацый». Гэта адбылося на фоне абвастрэння адносін паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Беларусь у Польшчы з таго часу прадстаўляў павераны ў справах пасольства Беларусі ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула