БЕЛ Ł РУС

Выдавец Андрэй Янушкевіч сёння з Акрэсціна не выйшаў

26.05.2022 / 23:14

Nashaniva.com

Сёння ўвечары павінен быў скончыцца 10-дзённы адміністрацыйны арышт выдаўца і дырэктара кнігарні «Кнігаўка» Андрэя Янушкевіча. Але з ізалятара на Акрэсціна ён пакуль так і не выйшаў. 

Афіцыйная прычына, чаму Янушкевіч застаўся за кратамі, пакуль невядомая.

Кіраўнік выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч, а таксама аўтар падкаста і телеграм-канала «Белліт» Наста Карнацкая былі затрыманыя 16 мая пасля ператрусу ў новай кнігарні выдавецтва «Кнігаўка» ў дзень яе адкрыцця. Янушкевічу прысудзілі 10 сутак арышту, Насці Карнацкай — 13.

Чытайце таксама:

Тэлеграм-каналы выдавецтва «Янушкевіч» і Насты Карнацкай захопленыя староннімі асобамі

Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг

Раман Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула