Цяжка кантужаны беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч
Лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, што абараняе Украіну як добраахвотнік, паранены і знаходзіцца ў шпіталі.
Дзяніс Урбановіч
«Дзяніс Урбановіч у шпіталі з кантузіяй. Ногі і рукі, дзякуй богу, цэлыя, але знік слых. Двое сутак быў без прытомнасці. Побач міна выбухнула. З ім яшчэ трое параненых», — напісала ў Фэйсбуку журналістка Любоў Лунёва.
Дзяніс цяпер служыць у палку Кастуся Каліноўскага.