БЕЛ Ł РУС

Арцём Дубскі выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

30.05.2022 / 21:18

Nashaniva.com

Пра вызваленне колішняга палітвязня Арцёма Дубскага паведамілі магілёўскія праваабаронцы.

Пратакол на хлопца склалі за тое, што ва ўнутраным дворыку КДБ міліцыянт захацеў праверыць смартфон Дубскага «на наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў». Той нібыта адмовіўся і за гэтую адмову атрымаў суткі.

Арцём Дубскі — чалавек з даўняй апазіцыі рэжыму Лукашэнку, адзін з лідараў Маладога Фронту ў Асіповічах у другой палове 2010-х. Тады ж ён быў і палітвязнем, адбыўшы ў 2009—2010 гадах год у калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 2008 года і за тое, што пасля з'ехаў з краіны, каб не адбываць палітычнае пакаранне (першапачаткова быў асуджаны на 2 гады ўмоўна). Пасля вызвалення выехаў за мяжу, з 2011 года жыў у Польшчы.

Нядаўна Дубскі прыехаў з Польшчы ў Асіповічы, каб праведаць сваю сям'ю. 11 мая ён разам са сваякамі паехаў у Мінск, дзе былога палітвязня на выхадзе з ГЦ «На Нямізе» затрымалі і збілі «байцы ў масках».

Збіўшы, яго часова адпусцілі, загадаўшы на другі дзень з'явіцца на допыт. А тады ўжо забралі на 15 сутак.

Чытайце таксама:

Збіты сілавікамі Арцём Дубскі знаходзіцца на Акрэсціна за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Былы палітвязень Арцём Дубскі не выходзіць на сувязь пасля выкліку ў КДБ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула