БЕЛ Ł РУС

Брытанія ўхваліла выдачу Асанжа ў ЗША

17.06.2022 / 12:36

Nashaniva.com

Кіраўнік МУС Брытаніі ўхваліла экстрадыцыю Джуліяна Асанжа ў ЗША, гаворыцца ў паведамленні Wikileaks.

Арышт Асанжа ў 2019 годзе

Асанжу пагражала выдача ў Швецыю па абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях, і ў лютым 2011-га ён схаваўся ў пасольстве Эквадора.

На тэрыторыі пасольства Асанж пражыў восем гадоў, пакуль у красавіку 2019 года пасольства не пазбавіла яго недатыкальнасці, і ён быў арыштаваны і адпраўлены ў брытанскую турму.

Яшчэ ў студзені 2021 года суд у Лондане адмаўляўся выдаць Асанжа, бо той мог здзейсніць самагубства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула