БЕЛ Ł РУС

Мэр Мікалаева заклікаў «усіх, хто хоча застацца ў жывых», пакідаць горад 

24.06.2022 / 14:6

Nashaniva.com

«Сітуацыя ў цэлым вельмі дрэнная», — заявіў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Горад кожны дзень абстрэльваюць рознымі тыпамі снарадаў, заявіў ён, і «прыкладна 80% гэтых снарадаў — гэта снарады касетнага тыпу».

Пры гэтым Мікалаеў не можа папярэджваць жыхароў сірэнамі праз тое, што абстрэлы вядуцца з блізкай адлегласці — з Херсонскай вобласці.

У Мікалаеве, паводле слоў чыноўніка, з 480 тысяч жыхароў на гэты момант засталося 230 тысяч.

У горадзе стаіць эканоміка, вялікія прадпрыемствы спыніліся, 90% сярэдніх прадпрыемстваў таксама не працуюць, ёсць сур'ёзныя праблемы з пітной вадой.

У той жа час сам Сянкевіч пракаментаваў «Стране» гэтую заяву. Ён сказаў, што прымусовай тэрміновай эвакуацыі з горада не праводзіцца. Але тыя, хто хоча з'ехаць, адчуваючы небяспеку, могуць з'ехаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула