БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія не дала візу Савіных

4.07.2022 / 16:22

Nashaniva.com

Беларуская дэлегацыя не атрымала візы для ўдзелу ў 29-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць у брытанскім горадзе Бірмінгеме. Пра гэта заявіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных.

«Мы падалі заяву на візу ў адпаведнасці з патрабаваннямі брытанскага боку і ў патрэбныя тэрміны. Пад надуманымі крывадушнымі падставамі ў візе нам было адмоўлена», — лічыць Савіных.

Па яго словах, дэпутаты ПП НС былі гатовыя да «жорсткага абмену думкамі».

У адказ Савіных паабяцаў, што «ў сувязі з гэтым мы будзем накіроўваць свае намаганні перш за ўсё на кансалідацыю і праясненне пазіцыі нашых краін, краін-саюзнікаў, гэта і Расійская Федэрацыя, і дзяржавы АДКБ, і ўвесь астатні свет».

Летась візы «палатнікам» у аналагічнай сітуацыі не выдала Аўстрыя, якая прымала сесію ПА АБСЕ ў Вене.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула