БЕЛ Ł РУС

У Добрушы паставяць помнік Івану Шамякіну

12.07.2022 / 17:18

Nashaniva.com

Помнік паставяць да Дня беларускага пісьменства, што пройдзе 3-4 верасня.

Фота: тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкама

Пра гэта паведамілі на тэлеканале «Беларусь 4 Гомель».

Справа ў тым, што Шамякін нарадзіўся ў Добрушскім раёне, у вёсцы Карма. У мінулым годзе адзначалася стогаддзе з яго дня нараджэння. 

На суд журы прадставілі 6 праектаў манумента — перамагла праца аўтарскага калектыву Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі. Помнік усталююць на праспекце Міру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула