Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве
Украіна дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве ўнутранымі воднымі шляхамі, паведамляе прадстаўнік Кабінета міністраў у Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук у сваім тэлеграм-канале.
Фота ілюстрацыйнае
Пагадненне было падпісана паміж урадамі Беларусі і Украіны 5 лютага 1998 года. Яно дазваляла перавозкі пасажыраў і грузаў паміж партамі Украіны і Беларусі, а таксама транзітныя перавозкі па ўнутраных водных шляхах дзвюх краін.