БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі дапамаглі буслу, нага якога заблыталася ў вяроўцы ВІДЭА

30.07.2022 / 13:46

Nashaniva.com

Тыдзень бусел не мог узляцець з гнязда, бо нага яго заблыталася ў вяроўцы, што зачапілася за галінкі.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Стаі. Учора да ратавальнікаў звярнуліся мясцовыя жыхары: з гнязда на слупе лініі электраперадачы ўжо больш за тыдзень не можа ўзляцець малады бусел, бо нага птушкі заблыталася ў вяроўцы, што зачапілася за галінкі гнязда.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку птушка не магла паляцець з гнязда, а астатнія тры буслы ўсхвалявана кружылі вакол яго. 

КУП «Бароўка» прадаставіла пад’ёмнік, таксама адключылі электрычнасць Затым ратавальнікі падняліся да гнязда, вызвалілі нагу птушкі ад вяроўкі, спусцілі бусла на зямлю і адпусцілі. Птушка, кульгаючы, пакрочыла каля дамоў мясцовых жыхароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула