БЕЛ Ł РУС

Затрымалі дырэктарку турыстычнага агенцтва «Віяполь» Галіну Патаеву

3.08.2022 / 17:24

Nashaniva.com

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя пра затрыманне кіраўніцы турыстычнага агенцтва «Віяполь» і выкладчыцы кафедры эканамічнай геаграфіі БДУ Галіны Патаевай.

Фота: Фэйсбук

Жанчыне інкрымінуюць удзел у пратэстах 2020 года. Яна, па словах сілавікоў, «актыўна падтрымлівала ўдзельнікаў масавых беспарадкаў» і «займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ў яе на старонках у сацыяльных сетках нібыта былі лагатыпы незалежных СМІ і нацыянальная сімволіка.

Кампанія «Віяполь» ладзіла беларускамоўныя экскурсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула