БЕЛ Ł РУС

Кампанія Heineken выпусціла красоўкі з півам у падэшве

4.08.2022 / 11:37

Nashaniva.com

Дзеля стварэння 32 унікальных пар бровар аб’яднаўся з «абутковым хірургам» Дамінікам Чыямбранам — знакамітым дызайнерам, які рабіў красоўкі для ЛеБрона Джэймса і Дрэйка.

У Heinekicks ёсць некалькі ўнікальных элементаў дызайну. Яны выкананыя ў фірмовых колерах бровара, у кожнай пары таксама ёсць металічная «адкрывалка» для бутэлек. 

Галоўная фішка ж — сапраўднае піва. Кампанія выкарыстала спецыялізаваны метад «хірургічнай ін'екцыі» для ўводу напою ў падэшвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула