БЕЛ Ł РУС

Мэрыем Герасіменка абвінавачваюць у данаце на «Байрактар» для Украіны

5.08.2022 / 17:47

Nashaniva.com

Праўладныя каналы пракаментавалі затрыманне спявачкі. Паводле іх, Мэрыем «была даўно на кантролі беларускіх сілавікоў і частку даходу, які яна атрымлівала ад сваёй дзейнасці, накіроўвала на патрэбы УСУ, у т.л. прыняла ўдзел у спансаванні Украіны для набыцця БПЛА Bayraktar TB2».

Увечары 3 жніўня на тэрасе бара «Слоікі-бутэлькі» на Зыбіцкай у Мінску прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменка. Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» — як мінімум трэк «Обіймі». Гэта абурыла прапагандыстаў. Сёння з'явілася інфармацыя пра затрыманне дзяўчыны.

Чытайце таксама:

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома?

Прапагандысты абурыліся выкананнем песні «Акіяна Эльзы» на Зыбіцкай. Цяпер спявачка не выходзіць на сувязь

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула