БЕЛ Ł РУС

Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу

7.08.2022 / 21:20

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прапусціць турнір у Таронта праз праблемы з візай. Пра гэта спартсменка напісала ў сябе ў твітары.

Вікторыя Азаранка. Фота: AP Photo/Carolyn Kaster

«На жаль, мне давядзецца зняцца з турніру ў Таронта, бо мая заява на атрыманне канадскай візы не было ўхваленая. Я вельмі расчараваная. Вельмі сумна прапускаць адзін з маіх любімых турніраў», — напісала Азаранка.

Раней вырашылі не дапускаць да ўдзелу ў турніры расійскіх і беларускіх спартсменаў арганізатары Уімблдонскага турніра ў Вялікабрытаніі. Але Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) і Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) гэты крок не падтрымалі. Як гаварылася ў заяве ATP, магчымасць гульцоў любой нацыянальнасці ўдзельнічаць у турнірах пад эгідай Асацыяцыі — фундаментальнае правіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула