БЕЛ Ł РУС

Генеральны сакратар ААН заклікаў спыніць абстрэлы Запарожскай АЭС

8.08.2022 / 8:58

Nashaniva.com

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на мерапрыемствах з нагоды 77-й гадавіны атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ЗША заклікаў неадкладна спыніць абстрэлы Запарожскай АЭС і дазволіць доступ на станцыю міжнародных інспектараў.

Запарожская АЭС

«Любая атака на атамную электрастанцыю — гэта самагубства», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў Японіі, не ўскладаючы пры гэтым адказнасць за абстрэл Запарожскай АЭС ні на адзін з бакоў.

Ён дадаў, што ААН цалкам падтрымлівае МАГАТЭ «ва ўсіх намаганнях па стварэнню ўмоў для стабілізацыі працы аб'екта», адзначыўшы, што інспектары МАГАТЭ павінны атрымаць доступ да станцыі, каб «выкарыстоўваць сваю кампетэнцыю».

У апошнія дні тэрыторыя Запарожскай АЭС некалькі разоў падвяргалася абстрэлам. Пасля нанясення ўдару ўвечары 5 жніўня, пачаўся пажар, снарады пашкодзілі дзве лініі электраперадачы. У суботу, 6 жніўня, ЗАЭС зноў абстралялі — у зоне паражэння апынуўся раён сухога сховішча адпрацаванага ядзернага паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула