БЕЛ Ł РУС

Даклінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць праводзіць з 1 снежня

29.08.2022 / 17:32

Nashaniva.com

Па словах старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, праца па вытворчасці вакцыны супраць COVID-19 «ідзе паспяхова», пад Віцебскам цяпер «фармуецца вытворчы ўчастак», паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

«1 снежня мы плануем пачаць ужо даклінічныя выпрабаванні атрыманай нашай вакцыны. Вакцына будзе не вектарная. Яна будзе створаная па класічнай тэхналогіі, таму будзе больш лёгкай для ўспрымання арганізмам», — сказаў чыноўнік.

Новы завод для вытворчасці гэтай вакцыны па поўным цыкле, паводле Субоціна, будуецца на прадпрыемстве «БелВітуніфарм».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула