БЕЛ Ł РУС

Спявак і тэлевядучы Георгій Калдун расказаў, што ў яго ёсць сын

30.08.2022 / 13:30

Nashaniva.com

Георгій Калдун падзяліўся зменамі ў асабістым жыцці.

Скрыншот: перадача на НТВ

У нядаўняй перадачы на НТВ Георгій расказаў, што сын нарадзіўся 12 лютага гэтага года. Назвалі Эміль — шукалі кароткае імя, якое добра б спалучалася з імем па бацьку.

Пасля нараджэння сына спявак перавёз сям'ю жыць за горад, дзе пабудаваў дом.

Калдун адзначае, што праводзіць з сынам шмат часу, жартам называе сябе бацькам-наседкай.

«Для мяне гэта цуд», — кажа ён.

Скрыншот: перадача на НТВ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула