БЕЛ Ł РУС

Азаранка перамагла ўкраінку на US Open, тая адмовілася ціснуць ёй руку

1.09.2022 / 23:58

Nashaniva.com

Украінская тэнісістка Марта Касцюк адмовілася паціснуць руку прадстаўніцы Беларусі Вікторыі Азаранка пасля гульні іх паміж сабой у другім крузе Адкрытага чэмпіяната ЗША (US Open). Матч доўжыўся 1 гадзіну 29 хвілін і завяршыўся перамогай беларускай спартсменкі з лікам 6:2, 6:3.

Марта Касцюк. Фота: AP Photo/Julia Nikhinson

Па традыцыі пасля матчу тэнісісткі ціснуць адзін аднаму руку ці абдымаюцца, аднак Касцюк (65-я ракетка свету) адмовілася гэта рабіць. Яна прапанавала Азаранцы абмяняцца дотыкамі ракетак, на што тая спакойна адказала згодай. Разам з тым украінка паціснула руку суддзі на вышцы.

33-гадовая Вікторыя Азаранка — былая першая ракетка свету. Цяпер займае 26-е месца ў рэйтынгу WTA. У трэцім крузе турніра Азаранка згуляе супраць харваткі Петры Марціч (54-ы нумар рэйтынгу WTA).

У канцы жніўня Азаранку выключылі з ліку ўдзельнікаў дабрачыннага турніру ў падтрымку Украіны, які праходзіў у ЗША напярэдадні US Open. Гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы дзеянням украінскага боку. 

Чытайце таксама:

Азаранку адхілілі ад удзелу ў турніры ў падтрымку Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула