БЕЛ Ł РУС

«Палатніка» Клішэвіча пусцілі ў Еўропу. Ён сустрэўся з партугальскімі таварышамі

5.09.2022 / 21:13

Nashaniva.com

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Клішэвіча пусцілі ў Еўрасаюз на сустрэчу з партугальскімі камуністамі. Прыхільнік Лукашэнкі апублікаваў фота, як цісне руку генеральнаму сакратару партугальскай Камуністычнай партыі Жэроніму дэ Соўза і кіраўніку міжнароднага аддзела партыі Пэдра Герэйра.

Клішэвіч пры гэтым сцвярджае, што партугальскія камуністы нібыта падтрымалі «асаблівы шлях развіцця Беларусі».

Сустрэча адбылася ў партугальскім муніцыпалітэце Сейшал на фестывалі Festa do Avante.

Сябра Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Клішэвіч — перакананы прыхільнік масавых рэпрэсій, якія беларускі рэжым цяпер праводзіць у Беларусі, сам удзельнічае ў іх апраўданні і правядзенні

Партугальская Камуністычная партыя налічвае ў сваіх шэрагах больш за 50 тысяч чалавек. Цяпер яна разам з зялёнымі, з якімі стварыла кааліцыю «дэмакратычнага адзінства», мае 14 месцаў у парламенце, з якіх 12 дэпутатаў — члены Кампартыі. Прадстаўнікі партыі кіруюць 19 муніцыпальнымі раёнамі Партугаліі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула