Украінская армія заняла Балаклею, падышла да Купянска
У тэлеграм-каналах з'явіліся фота і відэа, на якіх відаць украінскія сцягі над будынкам гарадской адміністрацыі і ў цэнтры горада. Пазней з'явілася і відэа, як украінская бранятэхніка займае горад.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак апублікаваў у сваім тэлеграм-канале эмодзі ўкраінскага сцяга. Іншых каментарыяў ад украінскага кіраўніцтва пакуль не было.
Паведамляецца, што ўкраінская армія падышла да Купянска, а ў самім горадзе дзейнічаюць украінскія разведгрупы. Сёння ўранку расійскія СМІ паведамілі пра пачатак эвакуацыі з горада калабарацыйнай Харкаўскай абласной адміністрацыі, якая там размяшчалася.