У Мінску паказалі першы спартыўны электрамабіль ФОТЫ
10.09.2022 / 13:48
Яго назвалі Маланка.
Акадэмія навук сёння паказала свой спартыўны электрамабіль. Яго прэзентацыя прайшла ў рамках ралі Minsk ELECTRO-2022, паведамляе Мінэнерга.
Паведамляецца, што аўтамабіль важыць больш за тону, а большасць электронікі ў электрамабілі, у тым ліку сістэма кіравання — уласнай вытворчасці.
Паведамляецца, што спартыўны электрамабіль дасягае максімальнай хуткасці за 6 секунд, а мэтавая задача — скараціць час да 4 секунд, расказаў начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Аляксандр Бялевіч.
Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга