БЕЛ Ł РУС

Гомельскі журналіст Яўген Меркіс затрыманы ў межах крымінальнай справы

14.09.2022 / 15:36

Nashaniva.com

Стала вядома, што сёння таксама адбыўся ператрус у бацькі журналіста Яўген Меркіса — забралі тэлефоны і ноўтбук.

У пастанове на ператрус пазначаная ч. 1 ст. 361 Крымінальнага кодэкса — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Цяпер санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў зняволення.

Яўгена затрымалі ўчора пасля ператрусу і змясцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула