БЕЛ Ł РУС

Маск запусціў Starlink на Антарктыдзе. Цяпер ён даступны на ўсіх кантынентах

15.09.2022 / 16:55

Nashaniva.com

Спадарожнікавыя тэрміналы Starlink размясцілі на Антарктыдзе, і такім чынам інтэрнэт ад Ілана Маска цяпер стаў даступны на ўсіх кантынентах. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Нацыянальнага навуковага фонду ЗША.

«Starlink тэстуе палярны сэрвіс з нядаўна разгорнутым карыстальніцкім тэрміналам, павялічваючы прапускную здольнасць і магчымасці падлучэння для навуковай падтрымкі», — напісалі навукоўцы, дадаўшы, што ад перспектыў карыстання такім інтэрнэт-доступам знаходзяцца «на сёмым небе ад шчасця».

Да гэтага яны працавалі са звычайным інтэрнэт-кабелем з усім, што з гэтага вынікае.

Запуск Starlink на антарктычнай станцыі Мак-Мердак азначае, што спадарожнікавы інтэрнэт Starlink, прапанаваны кампаніяй Ілана Маска, афіцыйна запушчаны на ўсіх кантынентах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула