БЕЛ Ł РУС

Кадыраў: Мабілізацыі ў Чачні не будзе

23.09.2022 / 9:58

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясціў учора на нарадзе з аперштабам па правядзенні «спецаперацыі», што ў рэспубліцы не будзе мабілізацыі. 

Па сцвярджэнні Кадырава, за час вайны ва Украіне ўдзел у баявых дзеяннях прынялі 20 тысяч чачэнцаў, таму Чачня ўжо «перавыканала спушчаны план на 254%».

Што гэта за план, ён не ўдакладніў.

Кіраўнік рэспублікі таксама распавёў пра антываенны мітынг, які спрабавалі правесці 21 верасня жанчыны ў Грозным. Кадыраў сцвярджае, што сваякі каля 40 жанчын, якія мітынгавалі, ужо мабілізаваныя і адпраўленыя ва Украіну. Ён таксама прыгразіў, што любога, хто выйдзе на мітынг, або іх мужоў і ўсіх дзяцей будуць адпраўляць «на перадавую».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула