БЕЛ Ł РУС

Расіянін падпаліў сябе на знак пратэсту супраць мабілізацыі, у яго дыягнаставалі 90% апёкаў цела

26.09.2022 / 18:33

Nashaniva.com

«Новая газета» публікуе відэа, на якім бачна, як чалавек выходзіць на пляцоўку, дзе спыняюцца аўтобусы, і аблівае сябе з пластыкавай бутэлькі нейкай гаручай вадкасцю.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 25 верасня, у Разані на аўтавакзале «Цэнтральны» каля 15-й гадзіны. Малады мужчына падпаліў сябе. 

На запісе выразна відаць, як хлопец у лёгкай не па надвор'і вопратцы выходзіць за межы платформаў — на пляцоўку, дзе спыняюцца аўтобусы. Тут ён чымсьці абліў сябе з галавой з пластыкавай бутэлькі і ўспыхнуў. Пры гэтым хлопец крыкнуў: «Я не хачу на фронт».

Крыніца ў экстранных службах паведаміла, што папярэдне ў мужчыны апёк 90% паверхні цела. Яго забрала рэанімацыйная брыгада. У шпіталі пацярпелага адразу ж змясцілі ў спецыяльны бокс з падачай кіслароду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула