БЕЛ Ł РУС

Белсат: Затрыманы літоўскі юрыст, які перадаваў звесткі беларускай прапагандзе

3.10.2022 / 18:36

Nashaniva.com

Як паведамляюць крыніцы тэлеканала «Белсат», юрыст, які ўкараняўся ў беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў звесткі лукашэнкаўскай прапагандзе, затрыманы Літоўскім Дэпартаментам дзяржбяспекі.

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс у якасці бізнэс-кансультанта знаёміўся з беларусамі, ладзіў лекцыі па тым, як адкрыць сваю справу, і прапаноўваў юрыдычную дапамогу. 

Пасля ён сам прызнаваўся, што перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, якая ў сваю чаргу, па яго словах, з’яўляецца супрацоўніцай Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Чытайце таксама:

Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула