БЕЛ Ł РУС

ByPol: У харугвы ў Польшчы ў першы дзень запісаліся 800 чалавек

5.10.2022 / 9:43

Nashaniva.com

Арганізацыя былых сілавікоў ByPol працуе над стварэннем харугваў. Толькі за тры дні ў Варшаве, паводле ByPol, туды запісаліся 800 чалавек, паведамляе канал «Позірк».

Харугвы аб'ядноўваюць беларусаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму «ў той момант, калі яны будуць там патрэбныя» для ўдзелу ў «спецыяльных аперацыях, якія намі запланаваныя», — заявіў кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандр Азараў 4 кастрычніка ў Варшаве падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай.

«Харугвы — гэта аб'яднанні беларусаў, якія могуць збірацца разам і адчуваць плячо адзін аднаго. Гэта збіранне аднадумцаў, — патлумачыў Азараў. — Ужо каля месяца мы гэтай справай займаемся, выязджалі ў Гданьск, у Беласток, дзе стваралі іх».

Паводле яго, удзельнікі падобных аб'яднанняў займаюцца спортам, стралковай падрыхтоўкай, адзінаборствамі і «іншымі спецыяльнымі прадметамі» пад кіраўніцтвам інструктараў.

«Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана «Перамога». Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку. Яна каштуе вельмі дорага, а сродкаў няшмат. У першы дзень, калі мы пра гэта аб'явілі, да нас запісалася 800 чалавек — толькі за тры дні». 

ByPol — аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў, якія звольніліся з органаў пасля падзей 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула