БЕЛ Ł РУС

Улады забіраюць Чырвоны касцёл у вернікаў — «Хрысціянская візія»

6.10.2022 / 10:59

Nashaniva.com

Улады скасоўваюць дамову карыстання Чырвоным касцёлам з суполкай «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцельныя ўлады. Ад прыходу патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён. Гэтую інфармацыю «Хрысціянскай візіі» пацвярджаюць адразу некалькі крыніц.

 

Касцёл Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл. Храм знаходзіцца на плошчы Незалежнасці, побач з Домам урада і зʼяўляецца адным з сімвалаў сталіцы Беларусі.

У ноч на 26 верасня ў храме здарыўся загадкавы пажар, пасля якога храм зачынілі.

У 2013 г. храм быў замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя паведаміла на днях суполцы вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула