«Наша Ніва» шукае карэктара, рэдактара сацсетак, перакладчыка
«Наша Ніва» шукае 1) карэктара (беларуская мова), 2) сацсетачніка, 3) перакладчыка (з англійскай і, пажадана, яшчэ адной замежнай мовы) на беларускую.
Патрабаванні для карэктара: хуткадзейнасць, педантызм і любоў да мовы. Выдатны ўзровень валодання беларускай мовай — само сабою.
Патрабаванні для сацсетачніка: хуткадзейнасць, уменне бачыць важнае, інтрыгоўнае ў навінах, добрая беларуская мова. Уменне працаваць у графічных рэдактарах — вялікі плюс. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.
Патрабаванні для перакладчыка: перакладчыцкі талент, дасканалае валоданне беларускай мовай, хуткадзейнасць. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.
На ўсіх пасадах магчымая аддаленая праца. Працаваць знутры Беларусі немагчыма — занадта рызыкоўна гэта на гэтым гістарычным этапе. На ўсіх пасадах цэнім гатоўнасць працаваць без лімітаў часу. Кандыдатуры студэнтаў вітаюцца, пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай аддачай.
Просьба высылаць максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com.
У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.