БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіцца яшчэ адна айчынная вакцына ад кавіду. Гэтым разам у таблетках

19.10.2022 / 9:7

Nashaniva.com

Ідзе распрацоўка беларускай вакцыны ад каранавіруса ў таблетках. Пра гэта распавёў кіраўнік Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у эфіры «Беларусь 1». Навукоўцы плануюць завяршыць яе ўжо ў канцы 2022 года.

Беларуская вакцына ад каранавіруса павінна выйсці ў вытворчасць у 2023 годзе. Па словах Гусакова, ужо зроблены першыя серыі прататыпа, праведзены даклінічныя выпрабаванні — для гэтага ў НАН створаны Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі, дзе распрацоўваюцца новыя лекі і БАДы.

Кіраўнік Акадэміі навук лічыць, што гэта сенсацыйная распрацоўка.

«Мы паказалі, што мы здольныя стварыць вакцыну разам з расійскімі, кітайскімі распрацоўкамі. Яна ўжо прайшла клінічныя выпрабаванні і паказала сваю высокую каштоўнасць і значнасць не горш за замежныя ўзоры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула