БЕЛ Ł РУС

Выйшлі на волю браты Белавусавы — хакеісты і тыктокеры-мільённікі

20.10.2022 / 18:47

Nashaniva.com

Гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве Уладзіслаў Белавусаў і ягоны брат, экс-гулец моладзевай зборнай Андрэй Белавусаў, выйшлі на волю, паведамляе канал ЧестнОК. Абодва браты — тыктокеры-мільённікі. 

Уладзіслаў быў затрыманы ГУБАЗіК 4 кастрычніка. Знятае з ім відэа было заліта ў ягоны TikTok з 2,1 мільёна падпісчыкаў. На камеру гулец казаў, што адным са сваіх гумарыстычных ролікаў «пакрыўдзіў альбо абразіў супрацоўнікаў міліцыі».

Ягоны малодшы брат Андрэй, быў затрыманы 12 кастрычніка. Пра яго затрыманне стала вядома пасля з'яўлення відэа ў ягоным профілі TikTok, які налічвае 1,8 мільёна падпісчыкаў. У роліках Андрэй, знаходзячыся за кратамі, заяўляў, што ў 2020-м годзе браў удзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула