БЕЛ Ł РУС

Аэравыведка палка «Пагоня» ўвайшла ў склад палка Каліноўскага

23.10.2022 / 8:26

Nashaniva.com

Пра ўваход аэравыведкі палка «Пагоня» ў склад палка Каліноўскага паведаміла прэс-служба апошняга.

Скрыншот з відэа палка «Пагоня»

Паводле афіцыйнага паведамлення:

«Каманда аэравыведкі падраздзялення «Пагоня» ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага, што з'яўляецца чарговым крокам да аб'яднання ўсіх беларускіх добраахвотнікаў і да стварэння беларускага вызвольнага войска».

Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Нагадаем, што пра пашырэнне «Пагоні» падраздзяленнем авіявыведкі паведамлялася ў жніўні. Байцы далучыліся да палка ў складзе першай асобнай брыгады спецпрызначэння імя Івана Багуна Сухапутных войскаў УСУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула