БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Беларусі апублікавала адказ на зварот УСУ

26.10.2022 / 8:32

Nashaniva.com

У ім украінцам нагадалі пра подзвіг дзядоў і прадзедаў, пра які тыя нібыта забыліся. Не абышлося без кадраў аўтапрабегаў лукашыстаў.

«Наш адказ калегам з ВСУ. Вашы ЦІПсА (цэнтр інфармацыйна-псіхалагічных аперацый) запускаюць пафасныя ролікі са зваротам да беларусаў. Спрабуюць нас у чымсьці абвінаваціць. Месцамі — нават запалохаць», — расказаў першы вайсковец.

Яшчэ адзін вайсковец сказаў, што «нашы дзяды і прадзеды «дайшлі да Берліна», дабілі фашыста ў яго логаве, пакуль усмешлівая і талерантная Еўропа здавалася».

Раней Узброеныя сілы Украіны звярнуліся да беларускага народа з заклікам не выконваць злачынныя загады свайго кіраўніцтва і не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула