БЕЛ Ł РУС

Apple можа замяніць зарадную прыладу ў iPhone на USB-C у наступным годзе

26.10.2022 / 10:54

Nashaniva.com

Кампанія Apple для адпаведнасці патрабаванням заканадаўства ЕС павінна будзе перавесці iPhone на зарадную прыладу USB-C, гэта плануюць зрабіць у наступным годзе. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на кіраўніка аддзела маркетынгу кампаніі.

Хоць прадстаўнік кампаніі адмовіўся ўдакладніць, калі iPhone можа атрымаць замену Lightning, паводле Bloomberg News, гэта плануюць зрабіць у наступным годзе. Apple ужо перавяла на USB-C свае камп'ютары Mac, многія iPad, аксесуары, якія раней мелі порт Lightning, і іншыя прылады.

Па словах прадстаўніка кампаніі, Apple і ЕС разыходзіліся ў меркаваннях адносна зарадных прылад на працягу дзесяцігоддзя. Калісьці ЕС хацеў, каб кампанія Apple перайшла на Micro-USB.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула