БЕЛ Ł РУС

Ліквідавалі фонд «Вяртанне». Ён шмат спрыяў беларускай культуры

26.10.2022 / 12:26

Nashaniva.com

Такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі суд.

Цягам 15 дзён фонд можа падаць скаргу на гэтую пастанову суда.

Заснавальнік і старшыня Фонду «Вяртанне» — вядомы прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў (Бераговіч), які праз яго зрабіў шмат важных спраў для падтрымкі беларускай культуры.

Фонд быў шматгадовым партнёрам Беларускага ПЭНа, падтрымліваў Прэміі Цёткі і Карласа Шэрмана, садзейнічаў развіццю беларускай культуры, навукі, адукацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула