Па вяртанні з ЗША спецслужбы арыштоўвалі ўласніка «А-100»
27.10.2022 / 20:32
На мінулым тыдні ў Беларусь упершыню за доўгі час прыляцеў бізнэсовец Аляксандр Цэнцер, які цяпер вучыцца ў амерыканскім Гарвардзе. Як стала вядома «Нашай Ніве», па вяртанні яго затрымалі. Праўда, ненадоўга. Прынамсі, на наступныя суткі ён ужо быў на волі.
Аляксандр Цэнцер валодае сеткай заправак «А-100» і будаўнічай кампаніяй «А-100 Дэвэлапмент», якая збудавала Новую Баравую і «Пірс». Фота: probusiness.by
Ад супрацоўнікаў групы кампаній «А-100» «Нашай Ніве» стала вядома, што Аляксандр Цэнцер «знік» адразу пасля свайго вяртання са Штатаў. Сам бізнэсмен пра гэта не распаўсюджваецца. Цяпер ён у Беларусі і на волі.
Пры спробе карэспандэнта задаць адпаведнае пытанне, Цэнцер кінуў слухаўку са словамі «без каментароў».
Год таму Аляксандр Цэнцер паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт — адзін з найлепшых у свеце. Бізнэсмену 56 гадоў.
Асноўныя актывы: сетка заправак «А-100» і будаўнічая кампанія «А-100 Дэвэлапмент».
Сетка АЗС «А-100» стала перашапраходцам беларускага рынку ў справе набыцця пазітыўнага іміджу праз выкарыстанне беларускай мовы.
Знакамітыя праекты забудовы будаўнічай фірмы «А-100 Дэвэлапмент» — «Новая Баравая», «Пірс», «Дэпо».