БЕЛ Ł РУС

Чыгуначныя квіткі можна цяпер набыць з дапамогай яшчэ адной плацежнай сістэмы

27.10.2022 / 21:33

Nashaniva.com

Магчымасць купіць электронныя квіткі на цягнік пашырыла Беларуская чыгунка. Як паведамляецца на яе сайце, цяпер можна за іх плаціць картамі сістэмы UnionPay. Разлічыцца за праезд можна як на сайце БЧ, так і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік».

Акрамя гэтага, па-ранейшаму захоўваецца магчымасць аплаціць праезд цягнікамі картамі Visa International, MasterCard, WorldWide, «Мир».

UnionPay — гэта міжнародная плацежная сістэма, якую ў 2002 годзе заснавалі Дзяржрада і Народны банк Кітая. У цяперашні час яе акцыянерамі з'яўляюцца звыш 200 фінансавых устаноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула