БЕЛ Ł РУС

СК выставіў абвінавачванне супрацоўніку МТС Аляксею Кузьміну

28.10.2022 / 14:54

Nashaniva.com

Яго вінавацяць ў тым, што ён нібыта перадаваў «Чорнай кнізе Беларусі» асабістыя звесткі сілавікоў і «высокапастаўленых асоб».

Галоўным следчым упраўленнем яму выстаўлена абвінавачанне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як піша ведамства, «выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, мужчына перадаваў адміністратарам дэструктыўных рэсурсаў асабістыя і білінгавыя даныя службовых асобаў Беларусі, якія ў далейшым публікаваліся ў тэлеграм-каналах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула