БЕЛ Ł РУС

Лукашысты разбілі галаву мужчыне за беларускую налепку на аўто

2.11.2022 / 19:48

Nashaniva.com

За налепку з нацыянальным сцягам жорстка выцягнулі з машыны і затрымалі.

Фота з відэа сілавікоў

Напачатку відэа відаць, што нехта здымае на відэа налепку са знакам BY у нацыянальных колерах. Пасля гэтага ідуць кадры жорсткага затрымання мужчыны — яго брутальна выцягваюць з машыны і кідаюць на асфальт. Увесь гэты працэс здымаецца на відэа.

На відэа з допыту мужчыны відаць, што ў яго рассечаны лоб. 

Магчыма, мужчыну зваць Павел Крывуля і яму 38 гадоў. Яго затрымлівалі ў 2020 годзе, але за што — невядома. Мужчына мае ІП, займаецца апрацоўкай металічных вырабаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула