БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў заявіў, што не будзе пасылаць вайскоўцаў ва Украіну

4.11.2022 / 13:58

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з супрацоўнікамі Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.

Фота: БелТА

«Сёння крычаць: «Лукашэнка хоча паслаць ва Украіну сваіх вайскоўцаў!» Ужо тысячу дзвесце разоў казаў, што ў мяне такіх планаў няма», — заявіў Лукашэнка.

«Нам там, ва Украіне, няма чаго рабіць. І пасылаць ваяваць туды людзей нам няма неабходнасці. Чаму мяне ў гэтым абвінавачваюць? Таму што самі туды пасылаюць гэтых хлопцаў», — падкрэсліў палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула