БЕЛ Ł РУС

Ноччу ў мінскай арт-прасторы Hide сілавікі затрымалі аднаго з гасцей вечарынкі 

6.11.2022 / 16:44

Nashaniva.com

Уначы з 5 на 6 лістапада сілавікі прыйшлі на вечарынку мінскай арт-прасторы Hide і затрымалі аднаго з гасцей, распавялі «Медыязоне» супрацоўнікі пляцоўкі.

 Скрын відэа

Імя затрыманага, падрабязнасці здарэння і яго прычыны невядомыя.

Раней тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» напісаў аб затрыманні дыджэя ў Hide.

«Сілавікі ўчора ўварваліся на вечарынку. Але затрымалі не дыджэя, а аднаго з гасцей, якога яны шукалі. З супрацоўнікаў установы ніхто затрыманы не быў. Гэта адбылося пад самую раніцу, мы яшчэ самі не ведаем усіх дэталяў», — удакладнілі «Медыязоне» супрацоўнікі Hide.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула