БЕЛ Ł РУС

Паўла Мажэйку пазбавілі перадач

8.11.2022 / 14:55

Nashaniva.com

Журналісту працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 1 студзеня 2023 года.

Як стала вядома, Паўлу абмежавалі пасылкі і бандэролі, іх вага ўлічваецца ў агульнай вазе штомесячных перадач — 30 кілаграмаў, хоць вядома, што астатніх вязняў СІЗА турмы ў Гродне такія абмежаванні не тычацца. Таксама журналісту блакіруюць ліставанне: яму перадаюць лісты толькі ад сям’і, і яго лісты таксама даходзяць толькі родным.

Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня ў Гродне. Цяпер ён за кратамі ў СІЗА гродзенскай турмы. За што — дакладна не вядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула