У Індыі 8-гадовага хлопчыка ўкусіла кобра, а той укусіў яе ў адказ. Змяя памерла
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы каля дома хлопчыка ў вёсцы Пандарпада, што ў штаце Чхатысгарх.
Фота: Shutterstock
Хлопчык сутыкнуўся з невядомай разнавіднасцю кобры.
Змяя абвілася вакол рукі хлопчыка і ўкусіла яго — хлопчыку было страшна балюча, і ён не знайшоў нічога лепшага, як укусіць кобру ў адказ.
І гэты ўкус аказаўся для кобры смяротным. Самому хлопчыку пашанцавала — укус кобры быў сухі, гэта значыць, не ўтрымліваў яду.