БЕЛ Ł РУС

З ПВТ сыходзіць адзін з самых паспяховых казахстанскіх стартапаў

17.11.2022 / 18:20

Nashaniva.com

Следам за Кайратам Баранбаевым, які страціў франшызу McDonald's, з Беларусі сыходзіць яшчэ адзін казахстанскі інвестар, гэтым разам з IT-сферы. Як стала вядома выданню Office Life, свой бізнэс тут закрывае стваральнік анлайн-платформы Smart Satu Балатбек Аспанаў.

Балатбек Аспанаў. Фота: weproject.media

Мясцовая кампанія «СмартСатуЛаб», якая з 2018 года была адзіным рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з казахстанскім капіталам, цяпер праходзіць ліквідацыю. Анлайн-платформа, частку распрацоўкі якой Аспанаў у сярэдзіне 2010-х даверыў беларускім праграмістам, забяспечвае прамыя кантакты пастаўшчыкоў з рэтэйлерамі і рэстаратарамі.

Акрамя Казахстана, паслугі кампаніі даступныя ў Расіі, Турцыі, Сінгапуры, ААЭ і ЗША. Smart Satu называецца адным з самых буйных і паспяховых стартапаў Казахстана. Ацэнка ягонага кошту — 40 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула