БЕЛ Ł РУС

Украінскі прэм'ер: Расіяне вывелі са строю ракетнымі ўдарамі амаль палову энергасістэмы краіны

18.11.2022 / 22:52

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль прызнаў, што сітуацыя з працай украінскай энергасістэмы ў выніку масіраваных расійскіх ракетных удараў вельмі складаная.

Кіеў у цемры. Фота: AP Photo/Andrew Kravchenko, File

«На жаль, Расія працягвае ракетныя ўдары па грамадзянскай крытычнай інфраструктуры Украіны, ваюючы супраць цывільнага насельніцтва і пазбаўляючы яго падчас зімы святла, водазабеспячэння, цяпла і сувязі. Толькі на працягу 15 лістапада Расія выпусціла па ўкраінскіх гарадах каля 100 ракет. Амаль палова нашай энергетычнай сістэмы выведзена са строю», — сказаў Шмыгаль.

15 лістапада Расія нанесла ракетныя ўдары як мінімум па 17 рэгіёнах Украіны: была атакаваная крытычная інфраструктура, без святла засталіся да 7 мільёнаў хатніх гаспадарак.

Прэс-сакратар камандавання Паветраных сілаў УСУ Юрый Ігнат тады заявіў, што па тэрыторыі краіны было выпушчана каля ста ракет, што стала адным з самых масіраваных удараў з пачатку вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула