БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай

22.11.2022 / 16:34

Nashaniva.com

Івонка Сурвіла прывітала спадарыню Ціханоўскую і яе паплечнікаў як прадстаўнікоў «новай хвалі змагароў за незалежнасць і лепшую долю беларускага народа».

«Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны, развязанай нашым найбліжэйшым суседам», — сказала старшыня Рады БНР.

Яна нагадала, што цягам дзесяцігоддзяў у часы СССР Рада БНР пераконвала свет, што беларусы маюць права на волю і на сваю незалежную дзяржаву. «У Беларусі ў той час за адно толькі слова незалежнасць пагражала турма — гэтак, як сёння яна пагражае за «Пагоню», бел-чырвона-белы сцяг», — сказала Івонка Сурвіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула