БЕЛ Ł РУС

У Гомелі правялі ператрусы, звязаныя з рухам «За свабоду» 

22.11.2022 / 20:33

Nashaniva.com

Праваабаронцы паведамілі, што ператрусы прайшлі ў гомельскіх актывістаў Аляксея Атрошчанкі і Уладзіміра Кацоры.

Аляксей Атрошчанка

Па выніках мужчын не затрымалі і нават нічога ў іх не забралі, але задавалі ім пытанні, звязаныя з кіраўніком руху «За свабоду» Юрыем Губарэвічам і былой прэс-сакратаркай руху Вольгай Быкоўскай. І першы, і другая знаходзяцца за межамі Беларусі.

Уладзімір Кацора

Кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч адгукнуўся на ператрусы заявай: «Звяртаемся да міжнароднай супольнасці з патрабаваннем узмацніць ціск на рэжым, які працягвае парушаць правы грамадзян Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула