БЕЛ Ł РУС

Белстат назваў памер сярэдняга заробку за кастрычнік

24.11.2022 / 16:44

Nashaniva.com

Сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 1 634,4 рубля. У верасні было 1637 рублёў.

Аднак варта памятаць, што звесткі публікуюцца да вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў (1%).

Такім чынам, «чыстымі» заробак складае 1406 рублёў.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій цяпер размешчана амаль 100 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. Больш за палову з іх — амаль 52 тысяч — на зарплату да 700 рублёў. Пры гэтым сумы часцяком паказваюць да выплаты падаткаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула