БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць армянскую царкву

2.12.2022 / 11:23

Nashaniva.com

Храм з’явіцца на вуліцы Філімонава. Кіраўнік Нова-Нахічэванскай і Расійскай епархіі Армянскай апостальскай царквы арцыбіскуп Езрас асвяціў вылучаны ўчастак і заклаў капсулу ў фундамент храма. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавяла арганізатар мінскай армянскай маладзёжнай абшчыны Крысціне Аганісян.

 Фота: armenianchurch.by

Царква будзе вышынёю 24 метры. «Храм стане душой беларускіх армян. Бо менавіта храм напаўняе душу Богам», — сказала Аганісян. 

У Беларусі жывуць каля 8,5 тысяч армян, з іх амаль 2 тысячы — у беларускай сталіцы. У Мінску працуе нядзельная школа, выдаецца інтэрнэт-газета, створаны ансамбль «Эрэбуні».

— Сталічная абшчына нешматлікая, але вельмі дружная, — кажа Аганісян. — Удзельнікі беражліва захоўваюць і перадаюць нацыянальныя традыцыі наступным пакаленням. Нават тыя, хто нарадзіўся і вырас у Беларусі, дакладна ўсведамляюць сябе армянамі і вельмі чакаюць адкрыцця храма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула